ПАЗАКЛАССНАЕ ЧЫТАННЕ
ПРЫРОДА БЕЛАРУСI
Прапаную сайт,на якiм вы знойдзеце усе творы па спiсу:
(РЫХТУЕМ ДА 18.12)
Птушыная сталоўка
ВЕРШЫ
Птушыная сталоўка
Уладзімір
Мазго
Быў
Пакецік з малаком,
А цяпер —
Птушыны дом.
Цераз
Выразаны люк
Птушкі дзюбкамі:
Тук-тук...
Для пярнатых
На зімоўку
Адчыняем мы
Сталоўку.
Сталоўку.
Для чаго снягір каляровы?
Іван Муравейка
Петрусёк у дзень
зімовы
запытаў у
снегіра:
— Для чаго ты
каляровы
і чырвоны, як
зара?
Каля хлопца
птушка скача...
— Адкажу табе,
сябрук:
каб мяне хутчэй
ты ўбачыў
і хоць жменьку
кінуў круп.
Вавёрка
Віталь Вольскі
Увосень вавёркі кормяцца арэхамі і
рыхтуюць сабе запасы на зіму.
Арэхі і жалуды вавёрка хавае ў глыбокім
дупле старога дрэва. Прынясе арэх ці жолуд і кіне ў дупло. Робіць яна кладоўкі
і пад каранямі дрэў.
У такіх кладоўках вавёрка трымае толькі
добрыя арэхі. Яна ўмее адрозніваць арэх з добрым зернем пад шкарлупкай ад
пустога ці чарвівага.
Вавёрка дбайная і клапатлівая гаспадыня.
На зіму яна нарыхтоўвае сабе запасы не толькі з арэхаў і жалудоў. Вавёрка збірае
і грыбы.
Вы ідзяце па лесе і раптам бачыце ў сябе
над галавой апеньку на дрэве. А вось тырчыць недалёка ад яе на адзінокім голым
сучку і другі грыбок!
Якім чынам трапілі яны сюды? Грыбы ж на
дрэве не растуць. Ды яшчэ так высока над зямлёй!
Хто іх тут прымацаваў?
Гэта работа вавёркі.
Грыбы сохнуць на паветры і зімой
спатрэбяцца гаспадыні.
Галкі грэюцца
Янка Галубовіч
Падзьмуў паўночны ветравей, нагнаў холаду
і неяк раптам, не марудзячы, пачала ўладарна ўлягацца зіма.
Падшэрхла, зрабілася што бубен зямля. 3
неба пасыпаўся густы, іскрысты снег.
Ноччу ўзняўся моцны вецер. Ён шастаў па падворку,
скавытаў у коміне печы. За акном лютавала, заходзілася у шалёным танцы
завіруха.
Раніцаю, калі ўзышло сонца, а на марозных
шыбах зазіхацелі зорачкі-іскры, я надзеў кажух, зняў з вочапкі на кухні вядро,
ступіў на ганак і адразу ж адчуў, як лоб і шчокі апёк пякучы мароз.
Не чырыкалі, пахаваліся пад страхою
вераб'і, толькі над прысадамі ля гасцінца каркала, лятала вялікая чарада
галодных варон.
Паглядзеў на слупок тэрмометра. Ён паказваў
мінус дваццаць шэсць.
Лёд каля студні, хоць і збіваў яго часта,
але абліты вадою і вельмі слізкі, ледзь на нагах утрымацца. Пакуль дастаў вядро
вады — і пальцы скачанелі.
Калі адыходзіў ад студні, у веснічках, у
зімовым паліто з паднятым каўняром, валёнках і цёплай авечай шапцы паказаўся
дзед Пятрок, сусед. Згорбіўшыся, з вядром, ён таксама тупаў да студні за вадою,
але раптам спыніўся, паказаў рукою на страху і сказаў:
— Паглядзі, што галкі вырабляюць...
Падняў угору галаву і толькі цяпер
заўважыў, як над комінам, з якога слупом валіў густы дым, кружыліся тры птушкі.
Гэта сапраўды былі галкі.
Было дзіўна назіраць, як рабілі птушкі над
страхою невялікія кругі, і кожны раз, калі яны падляталі да коміна, то
абавязкова стараліся праляцець праз дым. Пры гэтым галкі не забываліся шырока
распраўляць свае крылы, убіраючы ў цела як мага болей цяпла.
— На дварэ халадэча, ажно ў дрыжыкі кідае.
А яны, разумніцы, бачыш, да чаго дапетрылі. У дыме грэюцца... — гледзячы на
галак сказаў дзед Пятрок.
I я пагадзіўся з ім.
ВНЕКЛАССНОЕ ЧТЕНИЕ
(ГОТОВИМ К КОНЦУ ЯНВАРЯ)
КНИГИ О ШКОЛЬНОЙ ЖИЗНИ, ДРУЖБЕ
http://chitaemdetyam.com/manufacturer/view/205
Читаем произведения Н.Носова, В.Осеевой, В.Драгунского, М.Зощенко, Л.Толстого и других писателей
Комментариев нет:
Отправить комментарий